15.02.2017
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага адбылося ўшанаванне памяці воінаў-інтэрнацыялістаў. Савет музея правёў урок мужнасці, прысвечаны подзвігу воінаў-інтэрнацыялістаў Гродзеншчыны. Вучні школы наведалі музей, дзе для іх была праведзена экскурсія “Выпускнікі школы-воіны-інтэрнацыялісты”. Таксама была аформлена выстава “Шлях мужнасці і славы”, матэрыялы якой распавядалі аб воінах-інтэрнацыялістах, якія ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане.
