Ганаровыя выпускнікі

Государственное учреждение образования 
"Малоберестовицкая средняя школа"

Русский
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Проход по ссылкам навигации

Горячие новости

 

 15.02.2017  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

подробнее...

 

 11.02.2017  События субботы

подробнее...

 

 04.02.2017  Встреча школьных друзей

подробнее...

 

 30.01.2017  Вечер встречи выпускников

подробнее...

 

 28.01.2017  Моя семья - это ? я

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 231780  Гродненская область, Берестовицкий район, аг. Малая Берестовица, ул. Цитаишвили, д.1А
Телефон:(01511)72032
Электронная почта: malaya@berestovica.edu.by, mberestovica@mail.ru

статистика посещений

Яндекс.Метрика

Индекс цитирования

индекс цитирования

 

Ганаровыя выпускнікі Малабераставіцкай СШ

КАРПУЦЬ ІВАН МАЦВЕЕВІЧ

Навуковец і педагог, доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1979), член-карэспандэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1992). Нарадзіўся 1 студзеня 1938 г. у в. Даўбянкі. Вучыўся ў Пархімаўскай сямігадовай, потым у Малабераставіцкай сярэдняй школах. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). У 1961 – 1963 гг. Працаваў галоўным ветурачом ш саўгасе “Скідальскі” Гродзенскага раёна. У 1966 г. скончыў аспірантуру пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З 1979 г. – там жа загадчык кафедры тэрапіі сельскагаспадарчых жывёл, з 1989 г. прарэктар інстытута па навуковай рабоце. Апублікаваў звыш 350 навуковых прац, выдаў 15 кніг. Член рэдкалегіі аўтар каля ста артыкулаў “Беларускай ветэрынарнай энцыклапедыі”. Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (1997).

Доктар ветэрынарных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, ганаровы прафесар Кембрыджскага і Калумбійскага універсітэтаў

ЛУКАШЫК ІВАН АРКАДЗЬЕВІЧ

Навуковец, электроншчык, кандыдат фізічных навук. Нарадзіўся ў 1937 г. у в. Кавалі. З сялян. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу (1954), фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя Леніна. З 1959 г. працуе ў вылічальным цэнтры БДУ імя Леніна. Мае больш за 20 навуковых публікацый. Аўтар чатырох вынаходніцтваў у галіне электронікі, па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, чатыроразовы ўдзельнік Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

 

Навуковец, электроншчык, кандыдат фізічных навук. Мае больш за 20 навуковых публікацый. Аўтар чатырох вынаходніцтваў у галіне электронікі.

ЛУКАШЫК МІКАЛАЙ НІКАНОРАВІЧ

Навуковец, педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1984), дацэнт. Нарадзіўся ў 1947 гю у в. Падбагонікі. Вучыўся ш Алекшыцкай, потым Малабераставіцкай сярэдняй школах.   Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут(1970), працаваў аграномам на Жабінкаўскай раённая станцыі аховы раслін у Брэсцкай вобл., у вучэбнавопытнай гаспадарцы “Прынёманскі”, старшым навуковым супраціўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін. З 1987 г. у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце: дэкан факультэта аховы раслін (1990-1995), загадчык кафедры аховы раслін (з 1996). Апублікаваў 55 навуковых і метадычнах прац.

 

САЛАНЕВІЧ АЛЯКСЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

Вайсковец, палкойнік (1998). Нарадзіўся ў 1937г. у в. Жабры. Скончыў Малабераставіцкую СШ (1995), Харкаўскае сярэдняе авіяцыйнае вучылішча сувязі (1958), пасля чаго служыў у ракетных войсках. Прымаў удзел у запуску міжкантынентальных ракет на палігоне Капусцін Яр у Валгаградскай вобл. Скончў Пензенскае вышэйшае артылерыйскае інжынернае вучылішча (1969), кандыдат у майстры спорту СССР па ваенным трохобор`і. З 1969 г. служыў у Тамбоўскім артылерыйскім вучылішчы: выкладчык, старшы выкладчык, начальнік кафедры. З 1977 г. працаваў у Тульскім вышэйшым артылерыйскім інжынерным вучылішчы: старшы выкладчык, намеснік начальніка, начальнік вучэбнага аддзела. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі(1987).

Вайсковец , палкоўнік, кандыдат ваенна-тэхнічных навук. Прымаў удзел у запуску межкантынентальных ракет

ЧУШЫНСКАЯ (КАЛІНІНА) КЛАЎДЗІЯ УЛАДЗІМІРАЎНА

Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1992). Нарадзілася ў 1937 г. у в. Падбагонікі. Скончыла   Малабераставіцкую сярэднюю школу (1954), Арджанікідзеўскі (Уладзікаўказскі) педагагічны універсітэт (1962), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1974). Працоўную дзейнасць пачала ў 1955 г. на будоўлях г. Арджанікідзе ( Паўночна-Асецінская АССР), куды трапіла па камсамольскай пуцёўцы. Працавала рабочай, сакратаром камітэта камсамола будтрэста, першым сакратаром Прамысловага райкома камсамола, другім сакратаром абкома камсамола, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі абкома партыі. З 1974 г. у Маскве: загадчык аддзела ў Музеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў Акадэміі грамадскіх навук. З 1990 г. намеснік загадчыка кафедры нацыянальных і федэральных адносін у Акадэміі дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Доктар гістарычных навук, прафесар. З 1990 года працавала ў Акадэміі дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі

ГРОМКА МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

Навуковец і педагог. Нарадзіўся ў 1953 г. у в. Пыхоўчыцы. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу (1970), факультэт прыкладной матэматыкі БДУ імя Леніна (1976). Там жа працаваў выкладчыкам на кафедры агульнага , потым сістэмнага праграміравання, у апошні час на кафедры матэматычнага забеспячэння сістэм аўтаматызаванага праектавання на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Апублікаваў больш 40 навуковых прац. Аўтар навкова-папулярнай кнігі “Введение в страну ЭВМ” (1984), якая перавыдавалася некалькі разоў і адзначала дыпломам на Усесаюзным конкурсе навукова-папулярнай   літаратуры. Больш за 10 гадоў узначальваў школу юнага праграміста пры БДУ імя Леніна, цяпер узначальвае школу юнага інфарматыка пры ЮНІ-цэнтры Белдзяржуніверсітэта.

Навуковец і педагог, апублікаваў больш за 40 навуковых прац. . Аўтар навкова-папулярнай кнігі “Введение в страну ЭВМ” (1984). Больш за 10 гадоў узначальваў школу юнага праграміста пры БДУ імя Леніна, цяпер узначальвае школу юнага інфарматыка пры ЮНІ-цэнтры Белдзяржуніверсітэта

ГАБРУСЕВІЧ СЯРГЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ

Кандыдат філасофскіх навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1936 г. у в. Верхаўляны. З сялян. Пасля вучобы ў сярэдняй школе працаваў загадчыкам хатай-чытальняй, потым (пасля службы ў арміі) у калгасе імя Леніна. Пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы працаваў там жа выкладчыкам. Скончыў аспірантуру пры БДУ імя Леніна.   У 1969 – 1997 гг. – старшы выкладчык, дацэнт , загадчык кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі, праэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, прафесар кафедры культуры. Апублікаваў больш за 30 навуковых прац. Узначальваў Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры, з`яўляўся першым намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога педагагічнага таварыства, рэдактарам гістарычна-культурнага часопіса “Свіцязь”. Памёр у 2013 годзе.

 

Кандыдат філасофскіх навук, прафесар. Даследчык гісторыі айчыннай філасофіі і культур. Апублікаваў боль за 30 навуковых работ

АНДРЭЕЎСКІ СТАНІСЛАЎ МІХАЙЛАВІЧ

Нарадзіўся ў 1936 г. у в. Мацеевічы. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу, гісторыка-філалагічны факультэт Гродненскага педегагічнага інстытута імя Янкі Купалы(1963). Служыў у Савецкай Арміі, працаваў другім, потым першым сакратаром Гродзенскага гаркома ЛКСМБ, у Гродзенскім гаркоме і абкоме КПБ, перўым сакратаром Кастрычніцкага райкома КПБ г. Гродна. У 1982 – 1989 гг. Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта народнага кантролю, намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэлегатам XV з`езда ВЛКСМ і некалькіх з`ездаў ЛКСМБ. У знагарожданы ордэнам “ Знак Пашаны”.

Камсамольскі і партыйны дзеяч, з 1988 года працаваў нмеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

ЗАЛАМАЙ УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ

Дзяржаўны дзеяч Беларусі.   Нарадзіўся 7 студзеня 1940г. у в. Канчаны. З сялян. Скончыў Малабераставіцкую СШ, Валкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980). У 1960-1963 гг.- служыў у Савецкай Арміі. Працаваў заатэхнікам,намеснікам старшыні калгаса “1 Мая” Пружанскага раёна брэсцкай вобласці, інжынерам-наладчыкам, майстрам участка намеснікам начальнага цэха, начальнікам цэха наладкі электронна-вылічальных машын, сакратаром парткома Брэсцкага электрамеханічнага завода. З 1975 г. – загадчык аддзела прамысловасці Брэсцкага абкома КПБ. У 1980-1986 гг. – першы сакрэтар Баранавіцкага гаркома КПБ, першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкома. У 1990- 1994 гг. –намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, дзяржаўны сакратар па справах СНГ, намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларусі, дзяржаўны сакратар па справах СНГ, міністр па справах СНГ. З 1994 г.- старшыня Брэсцкага аблвыканкома. Народны дэпутат СССР (1983-1992), з   1996 г.- член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.      

Дзяржаўны дзеяч Беларусі. У 1990-1994 гг. – намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, дзяржаўны сакратар па справах СНД, намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларусі, міністр па справах СНД

ЯКОВЧУК ВИКТОР ИВАНОВИЧ

Родился 24 мая 1959 года в д. Верховляны Берестовицкого района Гродненской области в крестьянской семье. По национальности – белорус.

Закончил в 1976 году Малоберестовицкую среднюю школу. Академик БИО, кандидат технических наук, доктор исторических наук, полковник запаса. З 2005г. заведующий кафедры Академии управления при Президенте Республики Беларусь.

Акадэмік БІА, кандыдат тэхнічных навук, доктар гістарычных навук, палкоўнік запаса. З 2005 г. загадчык кафедры Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

СЕГОДНИК АЛЕКСАНДР ИВАНОВИЧ

Родился 30 июня 1956 года в д. Хиляки Берестовицкого района Годненской области. В 1973г. окончил Малоберестовицкую среднюю школу. Оброзование высшее -окончил Минский государственный педагогический институт имени А.М.Горького, учитель белорусского языка и летературы; Академию управления при Президенте Республики Беларусь, специалист государственного управления. Прошел путь от учителя до начальника управления оброзавнаия Гродненского облисполкома. Награжден медалью “ За трудовые заслуги”. В настоящее время является депутатом Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, заместитель председателя Постояной комиссии Палаты представителей по образованию, культуре и науки.

 

КАРПАЧ АНДРЕЙ СЕРГЕЕВИЧ

Родился в 1994 г. в д. Малая Берестовица. Учился в Малоберестовицокой средней школе, где начал заниматься вольной борьбой . Мастер спорта Республики Беларусь.Чемпион Беларуси по вольной борьбе в юношеской категории 2015 года, призер Республики Беларусь во взрослой категории 2015 года, призер чемпионата Европы 2011 года, чемпион и призёр международных турниров. Стал пятым на VI Всемирных военных играх, которые проходили в 2015г. в южно-корейском городе Мунген.Сегодня Андрей является членом национальной команды по вольной борьбе, занимается у тренера Гродненской областной школы высшего спортивного мастерства Александра Яскулда, является студентом Гродненского государственного университета имения Янки Купалы.