15.04.2016
І гучала мова беларуская...
2016 год - Год культуры, таму ў гэтым годзе надаецца вялікая ўвага духоўнаму выхаванню не толькі вучняў, але і дарослых. Сёння, 15 красавіка, нам было вельмі прыемна пабываць на канцэрце выдатнага ансамбля народнай песні "Бераставіцкія музыкі". Праграма візіту калектыву была насычанай і вельмі цікавай. Нашы музыкі падаравалі гледачоў і слухачоў беларускімі народнымі песнямі. Як прыемна гучыць наша родная мова! Беларуская народная песня вельмі ўразіла ўсіх удзельнікаў сустрэчы: вучняў, педагогаў і жыхароў аграгарадка. Мы вельмі ўдзячныя музычнаму калектыву за шчырае, цёплае, якаснае выступленне і прыемныя эмоцыі.


