15.03.2016
Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, на якое былі запрошаны лепшыя 14-гадовыя падлеткі вобласці, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, спорце, творчасці.
Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ім уручыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. Сярод запрошаных на гэтае ўрачыстае мерапрыемства быў і вучань 9 класа нашай школы Кірыл Панасевіч. Кірыл - выдатнік вучобы, член аб’яднання па інтарэсах “Спадчына”, якое дзейнічае пры школьным народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”, прычым, актыўны экскурсавод музея. Акрамя гэтага, юнак займаецца даследчай дзейнасцю, на яго рахунку другое месца ў абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” і шмат іншых дасягненняў. Таму яго педагогі і школьныя сябры з радасцю ўспрынялі навіну аб тым, што Кірылу Панасевічу выпаў гонар атрымаць пашпарт на ўрачыстым абласным мерапрыемстве.
