07.03.2016
Віншуем каманду школы з перамогай
Члены аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” Лебедзь Валерыя, Кузьма Вольга, Макулік Ілона, Панасевіч Кірыл, Стубеда Ніка, Чорная Кацярына пад кіраўніцтвам Эйсмант Тамары Іванаўны, настаўніка гісторыі, кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” правялі краязнаўчую экспедыцыю “Страчаная спадчына” у працэсе падрыхтоўкі да ўдзелу ў ІХ абласным краязнаўчым конкурсе “Галасы гісторыі”, прысвечаным 888-годдзю горада Гродна.
У ходзе экспедыцыі вучні даследавалі 5 аб’ектаў: “Фара Вітаўта”, “Ратуша”, “Дамініканскі касцёл”, “Палац Тызенгаўза”, “Царква Аляксандра Неўскага”. Сабраны фактычны матэрыял быў апрацаваны, затым быў створаны “партфель юнага экскурсавода”, складзены экскурсійны маршрут і тэкст тэматычнай экскурсіі “Па страчаных мясцінах горада Гродна”. На конкурс была прадстаўлена і відэаэкскурсія, у афармленні якой вялікую дапамогу аказаў вучань 11 класа Болбат Аляксандр. Справаздачныя матэрыялы да конкурсу, прадстаўленыя на раённы адборачны тур, былі высока адзначаны журы конкурса і адпраўлены для ўдзелу ў абласным завочным туры. Па выніках абласнога завочнага тура журы адабрала 10 лепшых работ для ўдзелу ў абласным вочным этапе конкурса, сярод якіх адзначана работа каманды нашай школы. У красавіку каманда-пераможца абласнога завочнага тура прыме ўдзел у абласным вочным туры.
Віншуем каманду школы з перамогай у абласным завочным туры конкурса “Галасы гісторыі” і жадаем далейшых поспехаў!!!

