18.02.2016
Святкаванне Дня роднай мовы ў Малабераставіцкай СШ
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Рашэнне аб увядзенні Дня роднай мовы ў штогадовы план мерапрыемстваў было прынята на 30-ай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў 1999 годзе.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
21 лютага – яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.
У нашай школе ўжо традыцыйна ў 3-ці тыдзень лютага праводзіцца тыдзень беларускай мовы. Дэвіз тыдня:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
З вялікай адказнасцю настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рыхтуюць цікавыя, забаўляльныя і карысныя мерапрыемствы. Кожны дзень вучням было прапанавана прыняць удзел у новым конкурсе на званне “Лепшы знаўца загадак” (конкурс загадак “Хто на загадкі знойдзе адгадкі»), “Лепшы знаўца фразеалагізмаў” (конкурс фразеалагізмаў “Скарбы роднай мовы”), “Лепшы знаўца прыказак і прымавак” (конкурс прыказак і прымавак “Прытча, карацейшая за птушыны нос”), “Лепшы знаўца роднай мовы” (конкурс эрудытаў “Знаўца роднай мовы”), “Лепшы мастак ” конкурс малюнкаў “Я люблю Беларусь”. Акрамя гэтага на працягу тыдня вучні змогуць паўдзельнічаць у лінгвістычнай гульні “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”, этнаграфічным турніры, інтэлектуальнй гульні “Гавары па-беларуску”. Падчас тыдня традыцыйна праводзіцца акцыя "Гавары па-беларуску".
У шосты школьны дзень таксама пройдуць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы: падарожжа ў беларускую мову "Крылатыя словы і выразы", віктарына "Лепшы знаўца беларускай мовы", ток-шоу “Шчаслівы выпадак: нам засталася спадчына”. Плануецца экскурсія ў г.Гродна ў музей Максіма Багдановіча.
Мерапрыемсты, прысвечаныя Дню роднай мовы, былі праведзены напярэдадні тыдня беларускай мовы і літаратуры. З 8 па 13 лютага ў школе прайшла рэкламная кампанія "За любімую Беларусь". Пачалася рэкламная кампанія з урачыстага адкрыцця на лінейцы. Кожны дзень выходзіла рэклама пра нешта новае аб Беларусі: пра лён, пра беларускіх "Песняроў" і "Сяброў", пра беларускі крышталь, аўтамабілі, сімвалы, спорт. У суботу, 13 лютага, прайшло ўрачыстае закрыццё тыдня ў форме флэшмоба "Мы за здаровы лад жыцця". Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у рэкламнай кампаніі.