Архив новостей

Государственное учреждение образования 
"Малоберестовицкая средняя школа"

Русский
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Skip Navigation Links

Горячие новости

 

 15.02.2017  Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

подробнее...

 

 11.02.2017  События субботы

подробнее...

 

 04.02.2017  Встреча школьных друзей

подробнее...

 

 30.01.2017  Вечер встречи выпускников

подробнее...

 

 28.01.2017  Моя семья - это ? я

подробнее...

Контактная информация

Адрес: 231780  Гродненская область, Берестовицкий район, аг. Малая Берестовица, ул. Цитаишвили, д.1А
Телефон:(01511)72032
Электронная почта: malaya@berestovica.edu.by, mberestovica@mail.ru

статистика посещений

Яндекс.Метрика

Индекс цитирования

индекс цитирования

 

13.02.2016

Рэкламная акцыя "За любімую Беларусь!"

З 8 па 13 лютага ў школе праходзіла рэкламная акцыя "За любімую Беларусь". Мэта акцыі -ствараць умовы для фарміравання патрыятызму, павагі да нацыянальных традыцый, пачуцця адказнасці за захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, прапагандзе беларускай мовы, гонару за сваю краіну. Падчас акцыі былі спланаваны і праведзены невялікія рэкламныя паўзы. На кожны дзень тыдня была разлічана адна рэкламная паўза. Усе рэкламныя паўзы праводзіліся на беларускай мове. У панядзелак на рабочай лінейцы адбылося ўрачыстае адкрыццё рэкламнай акцыі "За любімую Беларусь". Першая рэкламная паўза, якая абылася пасля 2-га ўрока была прысвечана беларускаму ільну. Дзяўчынкі, якія з'яўляюцца экскурсаводамі ў нашым музеі, правялі для вучняў 10-11 класаў новую форму экскурсіі "Музей у чамадане".

У аўторак пасля 3-га ўрока прайшла другая рэкламная паўза для вучняў 1-11 класаў, прысвечаная класікам беларускай эстрады: Уладзіміру Мулявіну і Анатолю Ярмоленка. Пад час рэкламы вучні школьнага самакіравання расказалі аб гэтых асобах і прапанавалі паслухаць песні "Спадчына" і "Шуміце бярозы". А пасля ўрокаў для вучняў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, быў праведезены перапынак-дыскатэка. Вучні танцавалі пад песні на беларускай мове.

 

Трэцяя рэкламная паўза адбылася ў сераду і была прысвечана вырабам з беларускага крышталю. Вучні пачатковых класаў даведаліся многа цікавага аб беларускім крышталі.

Чацвёртая рэкламная паўза была накіравана на прапаганду ведаў аб беларускіх заводах, якія займаюцца вытворчасцю грузавых аўтамабіляў, трактароў, аўтобусаў. Хлопчыкі 5-7 класаў даведаліся шмат цікавых фактаў аб беларускіх аўтамабілях.

У пятніцу адбылася пятая рэкламная паўза, якая была прысвечана сімвалам Беларусі.

А ў суботу адбылося ўрачысстае закрыццё рэкламнай акцыі. Сімвалічна, што 2-я субота ў нашай школе - гэта спартыўная субота (Дзень здароўя). Таму і рэкламная паўза была прысвечана прапагандзе здаровага ладу жыцця. Вучні школьнага самакіравання правялі флэшмоб "Мы за здаровы лад жыцця!"

А потым адбыліся спартыўныя мерапрыемствы 6-га школьнага дня.

Акрамя рэкламных паўз з 11 па 14 лютага ў школе на першым паверсе была арганізавана работа паштовай скрыні да Дня ўсіх закаханых. Вучні школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "За любімую Беларусь", пад час якой вучні рабілі "Валянцінкі", якія былі адрасаваны кумірам беларускай эстрады, спорту, культуры. "Валянцінкі" кумірам былі накіраваны ў раённую арганізацыю БРСМ.