18.01.2016
Музей прымае гасцей
У нашай школе надаецца вялікая ўвага грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў праз выкарыстанне патэнцыялу народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Адным з напрамкаў яго работы з’яўляецца пастаянная мэтанакіраваная пошукава-даследчая дзейнасць вучняў. На працягу многіх гадоў савет музея вёў пошук родных камандзіра 250-ай стралковай дывізіі палкоўніка Геронція Несцеравіча Цітаішвілі, які загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы. І чацвёртага студзеня 2016 года школу наведалі пляменнікі Г.Н.Цітаішвілі Зураб Цітаішвілі і Ціала Вільчкоўская (Цітаішвілі).

Зураб Цітаішвілі (пляменнік) і Ціала Вільчкоўская (сястра Цітаішвілі Г.Н.)