Меню
Главная
 Горячие новости
|
15.02.2017 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
|
подробнее...
|
11.02.2017 События субботы
|
подробнее...
|
04.02.2017 Встреча школьных друзей
|
подробнее...
|
30.01.2017 Вечер встречи выпускников
|
подробнее...
|
28.01.2017 Моя семья - это ? я
|
подробнее... Контактная информация
Адрес: 231780 Гродненская область, Берестовицкий район, аг. Малая Берестовица, ул. Цитаишвили, д.1А Телефон:(01511)72032 Электронная почта: malaya@berestovica.edu.by, mberestovica@mail.ru
статистика посещений

Индекс цитирования

|
26.10.2015
Удзел нашых вучняў у III злёце народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенкай вобласці24 кастрычніка самыя актыўныя члены Савета музея разам з Эйсмант Тамарай Іванаўнай, кіраўніком школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі", прынялі ўдзел у III злёце народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, які адбыўся ў г.Ліда. Для ўсіх удзельнікаў злёту арганізатары падрыхтавалі вельмі цікавую і насычаную праграму. На ўрачыстым мерапрыемсве кіраўніку нашага музея Эйсмант Т.І. афіцыйна быў уручаны Сертыфекат аб тым, што наш школьны гісторыка-краязнаўчы музей атрымаў званне народнага музея ўстановы адукацыі "Малабераставіцкая сярэдняя школа". Пасля ўручэння сертыфікатаў і дыпломаў удзельнікаў чакала цікавая творчая прагарма "За сівой завесай часу": "Ля сцен Крэўскага замка", "Мы спадчыну нашчадкам беражом", "Заснавальнік Любчанскага замка", "Пачатак Мірскага замка", "Легенды бацькаўскай зямлі! Нічым вас з памяці не сцерці." Легенда пря Яна і Цыцылію. Пасля творчых справаздач музеяў Гродзеншчыны вучні з кіраўнікамі наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Лідскага раёна, а таксама тэатралізаванае прадстаўленне ў Лідскім замку "Карона Вітаўта". Апрача гэтых мерпрыемстваў вучні маглі самі паспрабаваць свае сілы і ўменні пры стральбе з луку, пакаштаваць сярэдневяковыя прысмакі, паслухаць сярэдявечную музыку і нават патанцаваць. Нашы дэлегаты прыехалі да дому з масай прыемных уражанняў. Віншуем педагагічны калектыў і вучняў школы з дасягеннямі. Жадаем вам творчых і плённых поспехаў.  
  

 
|