20.2.2015
Акцыя "Гавары са мной па-беларуску"
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У сувязі са святкаваннем Дня роднай мовы ў нашай школе з 20 па 28 лютага аб'яўлена акцыя "Гавары са мной па-беларуску".
Акрамя таго ў школе пройдуць наступныя мерапрыемствы:
- будуць аформлены інфармацыйныя стэнды на беларускай мове;
- выстава твораў беларускіх пісьменнікаў у кабінеце беларускай мовы і літаратуры;
- конкурс чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, уласных твораў, прысвечаных мове;
- сямейная забаўляльна-пазнавальная гульня "Я люблю Беларусь";
- інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Дню роднай мовы.